9 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Зянон Пазьняк і Павел Усаў зьвярнуліся да кіраўніцтва Польшчы з просьбай аб праўнай дапамозе беларусам у Польшчы

Кіраўнікі руху “Вольная Беларусь” зьвярнуліся да кіраўніцтва Польшчы з просьбай аб праўнай дапамозе беларусам у Польшчы, якіх рэжым Лукашэнкі пазбавіў консульскай падтрымкі

Інфармацыя аб звароце была размешчана на сайце БНС “Вольная Беларусь”.

Прыводзім тэкст паведамленьня:

АБ ДАПАМОЗЕ БЕЛАРУСАМ ЗА МЯЖОЙ, ЯКІХ АКУПАЦЫЙНЫ РЭЖЫМ ЛУКАШЭНКІ ПАЗБАВІЎ КОНСУЛЬСКАГА СПРЫЯНЬНЯ

Адмаўленьне беларусам ў консульскай дапамозе за мяжой, блакіроўка іхных банкаўскіх рахункаў у Беларусі, пазбаўленьне магчымасьцяў распараджэньня маёмасьцю — усё гэта засьведчыла акт гібрыднай вайны акупацыйнага рэжыму супраць беларускага народа. Рэжым Лукашэнкі разглядае беларусаў як ворагаў ягонай улады, мэтадычна зьнішчае і перасьледуе беларускіх людзей.

Каля мільёна беларусаў, што выехалі за мяжу, апынуліся ў цяжкім праўным і сацыяльным стане. Фактычна, рэжым пазбавіў іх грамадзянства краіны.

Беларусам цяпер масава патрэбная праўная дапамога, каб яны маглі нармальна сацыяльна існаваць у краінах, дзе апынуліся.

Беларускі Нацыянальны Сакратарыят Нацыянальна-Вызвольнага Руху “Вольная Беларусь” у асобах Зянона Пазьняка і Паўла Усава зьвярнуліся да кіраўніцтва Польшчы (спадара Прэзыдэнта Анджэя Дуды, спадара Прэм’ера Матэуша Маравецкага і спадарыні Маршалак Сэйму Альжбэты Вітэк) з просьбай аб праўнай дапамозе беларусам у Польшчы.

Абгрунтаваўшы неабходнасьць і магчымасьці дапамогі, складальнікі ліста прапанавалі кіраўнікам улады Рэспублікі Польшчы разглядзець акт стварэньня адмысловага польскага дзяржаўнага пашпарту для чужаземцаў, які запэўніў бы грамадзянам Беларусі, што выехалі зь Беларусі ў Польшчу, роўныя грамадзянскія правы з грамадзянамі Рэспублікі Польшчы, акрамя права галасаваць, выбіраць і быць выбранымі.

Адзначана, што такі крок “даў бы магчымасьць беларускім эмігрантам і ўцекачам сацыяльна існаваць у Польшчы з карысьцю для Польскай дзяржавы і грамадзтва. Гэта стала б сьведчаньнем гістарычнай салідарнасьці палякаў і беларусаў, якое не забываецца, спрыяла б сумеснай дэмакратычнай будучыні і агульнаму супрацоўніцтву нашых эўрапейскіх народаў”.

Ліст адасланы 18 верасьня гэтага году. Мы спадзяемся на станоўчае вырашэньне пытаньня.

Мы мяркуем, што ўсім беларусам за мяжой варта зьвяртацца з такой прапановай да кіраўніцтва ўлады тых краінаў, дзе беларусы ёсьць.

27 верасень 2023 г. Зянон ПАЗЬНЯК

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Вучыч прызнаў перамогу «Студэнцкага сьпісу» на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі

Паводле папярэдніх ацэнак, «Студэнцкі сьпіс» можа атрымаць 135–140 месцаў...

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Апошняе

1 лістапада адзначаем ДЗЯДЫ

Сябры НВР «Вольная Беларусь» прапануюць беларусам сабрацца каля 14:00...

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Выбары ў Ізраілі: ніводзін блёк ня мае большасьці

Паводле экзыт-полаў, блёк прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу і апазыцыя на...

У Кіеве пасьля расейскага абстрэлу каля інтэрнату ДТЭУ маглі загінуць студэнты

Паводле паведамленьняў СМІ, каля інтэрнату Дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэту Ўкраіны...

У кабінэтах ГУБОПіКу вісяць партрэты Пуціна” — сьведчаньне палітвязьня

Былы палітвязень, журналіст Дзьмітры Сельвеструк у інтэрвію праекту WOLNI...

Прадстаўнікі Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану сёньня сустрэнуцца з Іранам у Тэгеране

Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану з іранскімі чыноўнікамі, паведамляе...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: