15 мая 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Канцэрт Тацьцяны Грыневіч-Матафонавай у Варшаве (відэа)

19 верасьня ў Варшаве ў клубе Scena Chmielna адбыўся канцэрт сьпявачкі і музыкі Тацьцяны Грыневіч-Матафонавай.

Спадарыня Тацьцяна выконвала творы пад акампанемент піаніна, гітары і скрыпкі. Таксама адбылася іправізацыя-дуэт з вядомым беларускім бардам Зьміцерам Бартосікам. Па новаму загучалі песьні “Тры чарапахі” (НРМ) і “Лістапад” (З.Бартосік).

На сустрэчу з Тацьцянай Грыневіч прыйшлі дарослыя і дзеткі. Госьці імпрэзы падпявалі песьні, разам танчылі ды гулялі у гульні. Усё разам прыгадалі “дваравыя канцэрты” 2020 года, калі Тацьцяна грала на скрыпцы для беларусаў ды зааахвочвала на танцы і сьпевы.
Пад час канцэрту гучэлі творы беларускіх паэтаў, калыханкі, а таксама гімны: “Магутны Божа” і “Пагоня”. Вельмі горача была прынята публікай песьня “Разьвітаньне з Радзімай”.

Беларуская сьпявачка Тацьцяна Грыневіч-Матафонава ўжо трэці год жыве ў эміграцыі, у Станбуле. Прыехаўшы на некаторы час у Польшчу спадарыня Тацьцяна сустракаецца з беларусамі, выступае на канцэртах. Плануюцца яшчэ выступы ў некаторых гарадах Польшчы.

Збор на багі для Беларускага Дабраахвотніцкага Корпусу

На жаль, багі, на які вы дапамагалі нам сабраць...

Павел Усаў: “Расейская прапаганда ўпадае ў ідэалагічную паніку”

Беларускі палітолаг Павел Усаў падзяліўся сваемі назіраньнямі за працэсамі...

Апошняе

Маляваныч просіць падтрымкі

Самы вядомы дзіцячы вядучы ў сваім пасце на фэйсбуку...

Справай пра атаку на беларускую інтэрнэт-бібліятэку Kamunikat могуць заняцца пракуратура і ABW Польшчы

Беластоцкае ўпраўленьне Цэнтральнага бюро па барацьбе з кіберзлачыннасьцю паліцыі...

Збор на багі для Беларускага Дабраахвотніцкага Корпусу

На жаль, багі, на які вы дапамагалі нам сабраць...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: