17 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Беларусы-добраахвотнікі ва Украіне апынуліся ў прававой пастцы

Беларускім добраахвотнікам, якія ваююць за Ўкраіну, пагражае звальненьне з украінскага войска, калі яны ня змогуць прайсьці працэдуру легалізацыі да 10 лістапада.

Праблема ў тым, што для легалізацыі замежны вайсковец мусіць прад’явіць арыгінал дакумэнта, які пацьвярджае асобу. А частка беларусаў страціла пашпарты падчас службы. Аднавіць іх ва Ўкраіне немагчыма, а вяртаньне ў Беларусь можа азначаць крымінальны перасьлед.

Паводле намесьніцы прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінэту Анастасіі Махамет, ёй вядома як мінімум пра восем такіх выпадкаў:

«Чалавек, у якога фізічна няма пашпарта, не можа ўвайсьці ні ў якую працэдуру».

Паводле яе, некаторыя вайсковыя часткі ўжо неафіцыйна папярэджваюць: калі праблему ня вырашыць, людзей без пашпартоў могуць звольніць.

Махамет прапануе прызнаць ваенны білет дакумэнтам, які дазваляе пацьвердзіць асобу і статус добраахвотніка.

Праблемы ня толькі з дакумэнтамі. Ёсьць складанасьці з легалізацыяй пасьля звальненьня, выплатамі сем’ям загінулых, а таксама статусам сем’яў зьніклых безь вестак і ваеннапалонных.

У выніку беларусы, якія рызыкуюць жыцьцём, абараняючы Ўкраіну ад расейскай агрэсіі, могуць апынуцца без дакумэнтаў, прававога статусу і гарантыяў, неабходных для далейшай службы.

Апошняе

У Беларусі з пачатку году ліквідавалі ўжо 20-ю вымерлую вёску

Савет дэпутатаў Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці "скасаваў" вёску Крыўка...

Вялікабрытанія правяла вучэньні на выпадак захопу Фолклэндзкіх астравоў Аргентынай

Брытанскія вайскоўцы адпрацавалі адбіцьцё магчымага нападу і паўторны захоп...

Украіна атакавала дата-цэнтар «Сбербанку» ў расейскім Балакове

Уначы Ўкраіна атакавала дата-цэнтар расейскага «Сбербанку» ў Балакове Саратаўскай...

Уначы раскрылі падрабязнасьці апэрацыі Папы Рымскага

Пантыфіку выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. Гісталягічнае дасьледаваньне пацьвердзіла...

У Турэччыне спынілі вяшчаньне апазыцыйнага тэлеканалу Halk TV

Турэцкая паліцыя праводзіць ператрусы ў офісе апазыцыйнага тэлеканалу Halk...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: