21 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

8 верасьня – Дзень беларускай вайсковай славы

Дзень беларускай вайсковай славы адзначаецца ў гонар перамогі войска ВКЛ у Аршанскай бітве 1514 году. Гэта была найбуйнейшая бітва на тэрыторыі Эўропы ў пачатку XVI ст.

Перамога была здабыта ваярамі Вялікага Княства Літоўскага ва ўмовах пераважнай колькасьці маскавітаў. Страціўшы толькі 500 рыцараў, мужныя ваяры зьнішчылі 40 тыс. захопнікаў. Арда была пасечана у пыл. Вынікам на дзесяткі гадоў была спынена экспансія маскавітаў на Захад.

8 верасьня 1992 году аб’яднанне беларускіх патрыётаў БНФ «Адраджэньне» зладзіла першае сьвяткаванне Дня беларускай вайсковай славы на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Там жа адбылася акцыя прысягі беларускаму народу афіцэрамі і жаўнерамі.

Сёньня гэты дзень адзначаецца ў кантэксьце вайны Расеі супраць Украіны. Маскавітам зноў прыйдзецца нагадаць пра слаўную перамогу мужнасьці і пытрыятызму над колькасьцю і агрэсіяй.
Віншуем усіх ваяроў,што змагаюцца за свабоду Украіны і Беларусі, віншуем увесь беларускі народ! Жыве Беларусь!!!

Апошняе

У Беларусі з пачатку году ліквідавалі ўжо 20-ю вымерлую вёску

Савет дэпутатаў Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці "скасаваў" вёску Крыўка...

Вялікабрытанія правяла вучэньні на выпадак захопу Фолклэндзкіх астравоў Аргентынай

Брытанскія вайскоўцы адпрацавалі адбіцьцё магчымага нападу і паўторны захоп...

Украіна атакавала дата-цэнтар «Сбербанку» ў расейскім Балакове

Уначы Ўкраіна атакавала дата-цэнтар расейскага «Сбербанку» ў Балакове Саратаўскай...

Уначы раскрылі падрабязнасьці апэрацыі Папы Рымскага

Пантыфіку выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. Гісталягічнае дасьледаваньне пацьвердзіла...

У Турэччыне спынілі вяшчаньне апазыцыйнага тэлеканалу Halk TV

Турэцкая паліцыя праводзіць ператрусы ў офісе апазыцыйнага тэлеканалу Halk...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: