25 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

08.08 — гадавіна нападу Расеі на Грузію

Сёньня спаўняецца 18 гадоў ад пачатку расейска-грузінскай вайны. У ноч на 8 жніўня 2008 году Расея пад выглядам «прымусу да міру» пачала маштабнае ўварваньне ў Грузію, выкарыстоўваючы канфлікт вакол Паўднёвай Асэтыі як падставу для агрэсіі.

Расейскія войскі перайшлі міжнародна прызнаную мяжу Грузіі, занялі шэраг гарадоў, бамбавалі вайсковыя і цывільныя аб’екты, а таксама ўвайшлі ў Абхазію. Баявыя дзеяньні працягваліся пяць дзён.

Пасьля вайны Расея прызнала «незалежнасьць» Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, хоць пераважная большасьць краін сьвету лічыць гэтыя тэрыторыі часткай Грузіі. Да сёньня Масква ўтрымлівае там свае войскі і фактычна акупуе каля 20% тэрыторыі краіны.

Вайна 2008 году стала першым адкрытым прыкладам сучаснай расейскай агрэсіі супраць суседняй дзяржавы. Пазьней гэты ж сцэнар Масква выкарыстала ў Крыме, на Данбасе, а затым і падчас поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну.

Пакуль будзе існаваць імперская Расея, яна будзе ўяўляць пагрозу для ўсяго сьвету.

Творы Алаізы Пашкевіч выдадуць лацінкай, як пры яе жыцьці

Выдавецтва Skaryna Press выпускае ў «Віленскай сэрыі» творы Алаізы...

ЗША працягнуць ратацыю войскаў у Эстоніі

ЗША паведамілі Эстоніі, што ратацыйная прысутнасьць амэрыканскіх войскаў у...

Злом, альбо кошт «перамогі»

Справа Зьміцера Зары і вайсковых служачых у Мачулішчах хутчэй...

Апошняе

Больш за 3,5 млн беларусаў жывуць за межамі Беларусі — гэта амаль 30% усяго народу

Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Аляксандар Румак заявіў,...

Сойм Летувы зрабіў крок да адмены забароны на ядзерную зброю

Сойм Летувы ў першым чытаньні падтрымаў (99 — «за»,...

Творы Алаізы Пашкевіч выдадуць лацінкай, як пры яе жыцьці

Выдавецтва Skaryna Press выпускае ў «Віленскай сэрыі» творы Алаізы...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: