25 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Улады выводзяць 177 населеных пунктаў з зонаў радыяцыйнага забруджваньня

З 1 студзеня 2027 году ў Беларусі істотна скароцяць сьпіс тэрыторыяў, якія афіцыйна лічацца забруджанымі пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Зь пераліку выключаць 177 населеных пунктаў, у тым ліку Гомель, Лунінец, Лельчыцы і Іўе. Колькасьць жыхароў, якія афіцыйна пражываюць у забруджаных зонах, скароціцца з 930,6 да 364,2 тысячы чалавек. Бясплатнае харчаваньне для дзяцей на тэрыторыях, якія пазбаўляюцца гэтага статусу, захаваюць толькі да чэрвеня 2027 году.

Улады спасылаюцца на «значнае паляпшэньне» радыяцыйнай абстаноўкі. Аднак радыяцыя не зьнікае паводле пастановы Саўміну. Пэрыяд паўраспаду цэзію-137 — каля 30 гадоў, стронцыю-90 — каля 29 гадоў, плютонію-239 — больш за 24 тысячы гадоў. Праз амаль 41 год пасьля аварыі значная частка доўгажывучых радыенуклідаў усё яшчэ застаецца ў навакольным асяродзьдзі.

Таму рашэньне ўладаў азначае ня толькі зьмену радка ў афіцыйным сьпісе, але і паступовае згортваньне адмысловай абароны людзей, якія жывуць на пацярпелых ад Чарнобыля тэрыторыях. Калі разам з гэтым будзе аслаблены радыяцыйны кантроль і сацыяльная падтрымка, гэта стварае дадатковыя рызыкі для здароўя насельніцтва.

Радыенукліды не падпарадкоўваюцца Лукашэнку і не распадаюцца паводле ўказу. Рэжым проста абвяшчае ўсё большую частку забруджанай Беларусі «чыстай» і зьніжае абарону людзей. У комплексе гэта можна ацэньваць як чарговую праяву наўмыснай палітыкі па зьнішчэньню жыцьця і здароўя беларусаў.

Творы Алаізы Пашкевіч выдадуць лацінкай, як пры яе жыцьці

Выдавецтва Skaryna Press выпускае ў «Віленскай сэрыі» творы Алаізы...

ЗША працягнуць ратацыю войскаў у Эстоніі

ЗША паведамілі Эстоніі, што ратацыйная прысутнасьць амэрыканскіх войскаў у...

Злом, альбо кошт «перамогі»

Справа Зьміцера Зары і вайсковых служачых у Мачулішчах хутчэй...

Апошняе

Больш за 3,5 млн беларусаў жывуць за межамі Беларусі — гэта амаль 30% усяго народу

Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Аляксандар Румак заявіў,...

Сойм Летувы зрабіў крок да адмены забароны на ядзерную зброю

Сойм Летувы ў першым чытаньні падтрымаў (99 — «за»,...

Творы Алаізы Пашкевіч выдадуць лацінкай, як пры яе жыцьці

Выдавецтва Skaryna Press выпускае ў «Віленскай сэрыі» творы Алаізы...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: