8 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПАМЯЦЬ ЖЫВЫХ

Украінцы шануюць памяць сваіх загінулых ваяроў. На Сьцяне памяці ў Кіеве дзясяткі тысячаў фатаграфіяў тых, хто аддаў жыцьцё за вольную Украіну. Загінулыя героі глядзяць на нас тысячамі адчыненых вачэй, нібы з таго сьвету, і гэта сьціскае сэрца.

У канцы сьцяны пад Бел-Чырвона-Белымі сьцяжкамі ёсьць некалькі фатаграфіяў загінулых беларусаў. Беларускай сьцяны памяці яшчэ не існуе (загінула шмат). Ёсьць два пахаваньні побач з магіламі ўкраінцаў на могілках у Кіеве. 

Тут пахаваны ваяр пад пазыўным “Мінск“. У часе бою ён выратаваў жыцьцё іншаму беларускаму ваяру пад пазыўным  “Ювелір“. Проста засланіў моцна параненага “Ювеліра” сваім целам. Кулі прабілі “Менску” артэрую, і ён сканаў ад хуткай страты крыві. “Ювелір” выжыў, перанёс 90 апэрацыяў па ўратаваньню раздробленага бядра, ходзіць на мыліцах увесь ў мэталёвых хірургічных шрубах, клямарах і закрутах, радуецца жыцьцю і шануе памяць свайго загінулага выратавальніка. 

Тут жа побач магіла беларускай дзяўчыны па прозьвішчу Зайцава. Над магілай “Мінска” яна сказала, што хацела б быць пахаванай каля яго. Неўзабаве яна загінула, і сталася, як казала. 

Ёсьць ўражлівы мэмарыял каля сяла Машчун, дзе сярод загінулых герой Украіны беларус Аляксей Скобля (“Тур”). Вось што пішуць украінцы пра гэтае месца.

Аляксея Скоблю параніла ў часе бою. Маскалі напіралі. Іх было шмат. Украінцам трэба было адыходзіць на запасныя пазыцыі. І тады Аляксей вырашыў застацца і прыкрываць адыход пабрацімаў. Ваяры адышлі жывымі. Аляксей прыкрываў да апошняга і быў забіты ворагамі. Са 118 абаронцаў Машчуна жывымі засталіся 57.

У мэмарыяле ёсьць асобнае пахаваньне і памятны знак Аляксею Скоблю і той акоп, у якім ён абараняў адыход ваяроў і ў якім загінуў.

Па мэмарыяльным увекавечваньні памяці Аляксея салідарную ініцыятыву праявіла Алена Жаркевіч — знаная валанцёрка — і “Беларуска-Украінскі валанцёрскі цэнтр “Сустрэча”, у якім яна дзейнічае. 

Наперадзе ў беларусаў (ва ўсіх беларусаў) вялікі мэмарыяльны абавязак — Сьцяна памяці загінулых ваяроў-беларусаў. Гэта трэба тым, што загінулі, і тым, што жывуць.

Зянон Пазьняк

2 жнівень 2026 г.

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Вучыч прызнаў перамогу «Студэнцкага сьпісу» на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі

Паводле папярэдніх ацэнак, «Студэнцкі сьпіс» можа атрымаць 135–140 месцаў...

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Апошняе

1 лістапада адзначаем ДЗЯДЫ

Сябры НВР «Вольная Беларусь» прапануюць беларусам сабрацца каля 14:00...

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Выбары ў Ізраілі: ніводзін блёк ня мае большасьці

Паводле экзыт-полаў, блёк прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу і апазыцыя на...

У Кіеве пасьля расейскага абстрэлу каля інтэрнату ДТЭУ маглі загінуць студэнты

Паводле паведамленьняў СМІ, каля інтэрнату Дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэту Ўкраіны...

У кабінэтах ГУБОПіКу вісяць партрэты Пуціна” — сьведчаньне палітвязьня

Былы палітвязень, журналіст Дзьмітры Сельвеструк у інтэрвію праекту WOLNI...

Прадстаўнікі Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану сёньня сустрэнуцца з Іранам у Тэгеране

Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану з іранскімі чыноўнікамі, паведамляе...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: