23 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Больш за палову палякаў выступаюць супраць уступленьня Ўкраіны ў Эўразьвяз — апытаньне

Большасьць грамадзян Польшчы выступае супраць уступленьня Ўкраіны ў Эўрапейскі Зьвяз, а польскае грамадзтва амаль пароўну падзялілася ў пытаньні далейшай вайсковай падтрымкі Кіева. Пра гэта сьведчыць апытаньне кампаніі Opinia24.

Паводле дасьледаваньня, 52% апытаных выступаюць супраць падтрымкі ўступленьня Ўкраіны ў ЭЗ, тады як 33% падтрымліваюць такую пэрспэктыву.

Таксама 44% палякаў лічаць, што Варшава павінна прыпыніць вайсковую дапамогу Ўкраіне праз пытаньне ЎПА, а 41% выступаюць за яе працяг.

Акрамя таго, 55% рэспандэнтаў падтрымалі рашэньне прэзыдэнта Польшчы Караля Наўроцкага пазбавіць Уладзімера Зяленскага Ордэну Белага Арла, тады як 27% былі супраць.

Апытаньне таксама паказала пагаршэньне стаўленьня да ўкраінцаў: 36% палякаў заявілі, што іх стаўленьне стала горшым з пачатку поўнамаштабнай вайны, 54% адзначылі, што яно не зьмянілася, і толькі 3% сказалі, што пачалі ставіцца да ўкраінцаў лепш.

Найбольшы кансэнсус выявіўся адносна магчымай адпраўкі польскіх вайскоўцаў ва Ўкраіну пасьля вайны: супраць гэтага выступілі 65% апытаных, а падтрымалі такую ідэю толькі 18%.

Апытаньне праводзілася 13–15 ліпеня 2026 году сярод 1000 паўналетніх грамадзян Польшчы.

Злом, альбо кошт «перамогі»

Справа Зьміцера Зары і вайсковых служачых у Мачулішчах хутчэй...

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

Апошняе

Злом, альбо кошт «перамогі»

Справа Зьміцера Зары і вайсковых служачых у Мачулішчах хутчэй...

Латвія ўвядзе 300% мыта на збожжа з Беларусі

Латвія плянуе ўвесьці 300-працэнтнае мыта на транзыт збожжа з...

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Былы палітвязень Анджэй Пачобут сёньня перасёк польска-беларускую мяжу і...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: