3 жніўня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Беларусы без дзейных пашпартоў ва Ўкраіне рызыкуюць стаць нелегаламі ўжо ў жніўні 2026

Беларусы, якія жывуць ва Ўкраіне і ня маюць дзейнага пашпарту, могуць ужо пасьля 4 жніўня страціць законны статус. Паводле новых правілаў, замежнікі павінны да гэтай даты падаць дакумэнты на падаўжэньне часовага дазволу на жыхарства (ДНЖ), аднак без дзейнага пашпарту зрабіць гэта немагчыма.

Праблема ўзьнікла пасьля таго, як урад Украіны скасаваў ранейшы парадак, які дазваляў замежнікам з пратэрмінаванымі дакумэнтамі легальна знаходзіцца ў краіне да заканчэньня ваеннага становішча. Цяпер беларусы, якія ня могуць вярнуцца на радзіму для абмену пашпарту праз пагрозу перасьледу, апынуліся ў прававой пастцы.

Паводле прадстаўнікоў беларускай супольнасьці ва Ўкраіне, пасьля 4 жніўня такія людзі могуць стаць нелегаламі, атрымаць штрафы і нават тэарэтычна сутыкнуцца з дэпартацыяй у Беларусь. Юрысты ўжо падрыхтавалі законапраект, які павінен вырашыць праблему, аднак часу на яго прыняцьце практычна не засталося.

Паводле стану на канец лютага 2026 году, ва Ўкраіне налічвалася 2958 грамадзян Беларусі з часовым дазволам на жыхарства.

Больш за палову палякаў выступаюць супраць уступленьня Ўкраіны ў Эўразьвяз — апытаньне

Большасьць грамадзян Польшчы выступае супраць уступленьня Ўкраіны ў Эўрапейскі...

Памёр беларускі кінарэжысэр-дакумэнталіст Юры Хашчавацкі

Ён быў вядомы сваёй прынцыповай грамадзянскай пазыцыяй і крытыкай...

У Падмаскоўі зьнішчылі адзін з найбуйнейшых складоў Wildberries

Маштабны пажар відаць з космасу. Акрамя таго, дроны ўдарылі па...

Апошняе

Фотафакт: 10-метровы кратэр ад падзеньня расейскай ракеты X-101

Фотафакт: 10-метровы кратэр ад падзеньня расейскай ракеты X-101 на...

Больш за палову палякаў выступаюць супраць уступленьня Ўкраіны ў Эўразьвяз — апытаньне

Большасьць грамадзян Польшчы выступае супраць уступленьня Ўкраіны ў Эўрапейскі...

У Белым доме пачалася сустрэча Дональда Трампа і Ўладзімера Зяленскага

Перамовы праходзяць у закрытым для прэсы фармаце. Крыніца: president.gov.ua

27 ліпеня 1990 г. Беларусь зрабіла гістарычны крок да Незалежнасьці

Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: