4 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Польшчы затрымалі падазраванага ў забойстве мастака Сямёна Скрэпецкага. СМІ сьцьвярджаюць, што гэта чачэнец

Пра гэта паведамілі прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск і праваахоўныя органы.

«Падазраваны ў забойстве расейца ў Бялай-Падлясцы затрыманы паліцыяй Любліну і Агенцтвам унутранай бясьпекі. Ён карыстаецца грузінскім пашпартам. Вядзецца праца па ўстанаўленьні асобы арганізатара злачынства», — напісаў Туск.

У паліцыі дадалі, што затрыманы карыстаўся пашпартам, выдадзеным на імя 36-гадовага грамадзяніна Грузіі.

Паводле выданьняў Onet і RMF FM, затрыманы — чачэнец, а ягоныя дакумэнты, імаверна, падробленыя.

Раней былі затрыманыя двое беларусаў, аднак пазьней высьветлілася, што яны ня маюць дачыненьня да справы.

Карыкатурыст Сямён Скрэпецкі быў забіты 15 чэрвеня ў горадзе Бяла-Падляска каля беларускай мяжы. За тыдзень да сьмерці ён правёў пэрформанс каля Брандэнбурскай брамы ў Бэрліне, пасьля якога пачаў атрымліваць пагрозы.

13 чэрвеня Скрэпецкі таксама апублікаваў карыкатуру на Адама і Рамзана Кадыравых пасьля навіны пра прысваеньне Адаму Кадыраву званьня «Герой Чачні».

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Вучыч прызнаў перамогу «Студэнцкага сьпісу» на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі

Паводле папярэдніх ацэнак, «Студэнцкі сьпіс» можа атрымаць 135–140 месцаў...

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Апошняе

1 лістапада адзначаем ДЗЯДЫ

Сябры НВР «Вольная Беларусь» прапануюць беларусам сабрацца каля 14:00...

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Выбары ў Ізраілі: ніводзін блёк ня мае большасьці

Паводле экзыт-полаў, блёк прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу і апазыцыя на...

У Кіеве пасьля расейскага абстрэлу каля інтэрнату ДТЭУ маглі загінуць студэнты

Паводле паведамленьняў СМІ, каля інтэрнату Дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэту Ўкраіны...

У кабінэтах ГУБОПіКу вісяць партрэты Пуціна” — сьведчаньне палітвязьня

Былы палітвязень, журналіст Дзьмітры Сельвеструк у інтэрвію праекту WOLNI...

Прадстаўнікі Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану сёньня сустрэнуцца з Іранам у Тэгеране

Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану з іранскімі чыноўнікамі, паведамляе...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: