17 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

3 лістапада 1882 года нарадзіўся класік беларускай літаратуры Якуб Колас

Імя Якуба Коласа блізкае і дарагое беларусам. Зь яго творамі мы ўступаем у жыцьцё, пазнаём сьвет, па іх вучымся жыць, змагацца, працаваць.

Творчасьць Коласа складае адну з бліскучых старонак беларускай літаратуры. Яго імя стаіць у шэрагу сусьветна вядомых майстроў слова.

Нас да глыбіні душы кранаюць простыя і праўдзівыя радкі вершаў, яго неўміручыя паэмы “Сымон-музыка”, “Новая зямля”, яго глыбокая і таленавітая проза.

Як і Янка Купала, ён добра ведаў цяжкое жыцьцё беларускага селяніна, з глыбокім спачуваньнем і любоўю апяваў  жыцьцё і працу беларуса і ў сваёй творчасьці адлюстраваў пачуцьцё гонару і імкненьне беларуса да волі.

“Я — мужык, я гонар маю,

Гнуся, але да пары.

Я маўчу, маўчу, трываю,

Але скора загукаю:

“Стрэльбы, хлопчыкі бяры!”

Разам з Янкам Купалам Якуб Колас зьяўляецца заснавальнікам сучаснай беларускай літаратуры, якую ён узбагаціў вялікай колькасьцю высокамастацкіх твораў, дзе адлюстраваў паўвекавы шлях нашага народа.

Якуб Колас разам з Янкам Купалам у сваёй творчасьці выявіў культурную і гістарычную сутнасьць беларускай нацыі.

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

35 год Незалежнасьці. Як 27 дэпутатаў зьмянілі лёс Беларусі

Зянон Пазьняк у эфіры Беларускай службы Польскага радыё. 35 гадоў...

Апошняе

Латвія ўвядзе 300% мыта на збожжа з Беларусі

Латвія плянуе ўвесьці 300-працэнтнае мыта на транзыт збожжа з...

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Былы палітвязень Анджэй Пачобут сёньня перасёк польска-беларускую мяжу і...

Як сьвяткавалі Дзень вайсковай славы ў 1992 годзе

Як сьвяткавалі Дзень вайсковай славы ў 1992 годзе: тысячы...

8 верасьня – Дзень беларускай вайсковай славы

Дзень беларускай вайсковай славы адзначаецца ў гонар перамогі войска...

У Польшчы з’явіўся вядомы сэрвіс аб’яў для беларусаў і не толькі

Беларусы ў Польшчы запусцілі новую пляцоўку, дзе можна прадаваць...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: