14 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Чарговы крок паглыбленьня расейскага ўплыву на Беларусь: Расейскае ваенна-гістарычнае таварыства ўсталёўвае помнік у Гомлі

26 лістапада ў Гомлі адкрылі помнік маршалу Савецкага Саюза Канстанціну Ракасоўскаму.

Манумэнт зьявіўся ў скверы каля фабрыкі «8 Сакавіка» да 82-й гадавіны вызваленьня горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўсталяваны па ініцыятыве Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства.

Аўтарам эскізу стала расейская скульптар Юлія Пашына. Вышыня помніка разам з пастамэнтам — каля шасьці мэтраў. Ракасоўскі паказаны на кані — у момант Парада Перамогі 1945 года на Чырвонай плошчы ў Маскве. 

Сярод гасьцей на цырымоніі адкрыцьця прысутнічаў памочнік прэзідэнта РФ і кіраўнік Расейскага ваенна-гістарычнага таварыства Уладзімір Мядзінскі, а таксама ўнук маршала Канстанцін Ракасоўскі.

Мерапрыемства завяршылася ваенным парадам: па прасьпекце Перамогі прайшлі 33 адзінкі тэхнікі, а таксама 24 парадныя разлікі. Калону адкрыў танк Т-34. У шэсьці ўдзельнічалі прадстаўнікі войска, ваенна-патрыятычных клубаў і школьнікі.

Апошняе

У Менску могуць закрыць яшчэ і Кальварыйскі касьцёл

З 1 сьнежня 2026 году плянуюць пачаць рэканструкцыю касьцёла...

Францыя перахапіла танкер расейскага ценявога флёту ў Індыйскім акіяне

12 кастрычніка францускія вайскова-марскія сілы перахапілі нафтавы танкер DF...

На Балі ўзьнік дэфіцыт паліва: большасьць АЗС засталіся без бэнзіну

На інданэзійскім востраве Балі праз раптоўнае вычарпаньне запасаў бэнзіну...

Беларускаму ваяру патрэбная дапамога

Падчас апэрацыі «Vivaldi» наш баец страціў канцавіну. Цяпер яму...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: