21 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланьнік Кардынал Клаўдыё Гуджэроці звярнуўся да моладзі ў Брэсьце

Спецыяльны Пасланьнік Папы Рымскага на ўрачыстасьцях 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі кардынал Клаўдыё Гуджэроці 26 кастрычніка наведаў Юбілей моладзі ў Брэсьце.

Ён папрасіў моладзь «занесьці благаслаўленьне» ад імя Папы Льва XIV усім, хто чакае падтрымкі, суцяшэньня, надзеі:

«Не толькі людзям, але таксама ўсёй краіне, якая не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай, забытай усімі. Бог любіць усіх і жадае, каб усе жылі ў радасьці і шчасьці. Гэта таксама пажаданьне католікаў усяго свету, скіраванае да вас».

Кардынал папрасіў маліцца за Папу, за мір і згоду ва ўсім сьвеце.

Клаўдыа Гуджэроці з 2011 па 2015 год быў апостальскім нунцыем у нашай краіне. У верасьні 2012 года Клаўдыа Гуджэроці зрабіў візіт у турмы, дзе ўтрымліваліся беларускія палітычныя зняволеныя. Таксама спрычыніўся да вяртаньня ў краіну Тадэвуша Кандрусевіча, якога ўлады ў 2020 годзе не пускалі назад.

Нунцый Гуджэроці неаднаразова маліўся на Дзяды ў Курапатах, а калі быў нунцыем у Вялікабрытаніі, перыядычна наведваў Беларускую бібліятэку імя Скарыны ў Лондане.

НОВЫ ГЕРАРХ ГРЭКА-КАТОЛІКАЎ У БЕЛАРУСІ

У панядзелак, 14 верасьня 2026 году, Папа Леў XІV...

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

Апошняе

Польскі Onet: Беларусь перапісвае гісторыю на расейскі лад

Польскае выданьне Onet апублікавала вялікі матэрыял пра тое, як...

Час Вэстмінстэра падыходзіць да канца: нацыяналістычныя партыі Вялікабрытаніі падпісалі супольны мэмарандум

Нягледзячы на тое, што дакумэнт зьяўляецца палітычнай дэклярацыяй, а не юрыдычным актам, ён стаў...

НОВЫ ГЕРАРХ ГРЭКА-КАТОЛІКАЎ У БЕЛАРУСІ

У панядзелак, 14 верасьня 2026 году, Папа Леў XІV...

У Польшчы затрымалі падазраваных ў нелегальным атрыманьні мільёнаў злотых ад Белсату

Варшаўская акруговая пракуратура выставіла абвінавачаньні Кшыштафу М. і Шымону...

Распачалася праца над стварэньнем Сусьветнага Беларускага Кангрэсу

На 36-й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў Нью-Ёрку ўдзельнікі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: