6 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

700 транспартных кампаніяў Летувы “рашуча раскрытыкавалі” рашэньне летувійскіх уладаў аб часовым закрыцьці сухапутных пераходаў з Беларусьсю

У сераду Летува прыкладна на шэсьць з паловай гадзінаў закрыла памежныя пераходы з Беларусьсю. Рашэньне аб закрыцьці двух адзіных пунктаў пропуску на мяжы з Беларусьсю ў начны час было прынята пасьля таго, як з тэрыторыі Беларусі ў Летуву заляцела некалькі дзясяткаў паветраных шароў з кантрабандай, што таксама парушыла працу Вільнюскага аэрапорту.

Летувіская нацыянальная асацыяцыя аўтамабільнага транспарту Linava, якая аб’ядноўвае больш за 700 транспартных кампаніяў, заявіла, што рашуча крытыкуе рашэньне аб закрыцьці сухапутных пераходаў з Беларусьсю.

«Дзяржаўныя ўстановы маюць права і абавязак забясьпечваць бясьпеку паветранай прасторы, але прынятае ў дадзеным выпадку рашэньне выклікае сур’ёзныя сумневы ў яго суразьмернасьці. Паветраны інцыдэнт ня можа быць падставай, каб паралізаваць  аўтамабільныя перавозкі», — заявіў кіраўнік арганізацыі Раулінайціс у прэс-рэлізе.

Паводле яго, падобныя дзеяньні непасрэдна б’юць па транспартным сэктары, работнікі якога і без таго сутыкаюцца з невыноснымі ўмовамі чаканьня на мяжы.

Прадстаўнік памежнай службы адзначыў, што ў параўнаньні з папярэднімі днямі сытуацыя істотна не зьмянілася: чэргаў на пунктах пропуску не назіралася, а нэгатыўнай рэакцыі пасажыраў таксама не было.

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Вучыч прызнаў перамогу «Студэнцкага сьпісу» на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі

Паводле папярэдніх ацэнак, «Студэнцкі сьпіс» можа атрымаць 135–140 месцаў...

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Апошняе

1 лістапада адзначаем ДЗЯДЫ

Сябры НВР «Вольная Беларусь» прапануюць беларусам сабрацца каля 14:00...

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Выбары ў Ізраілі: ніводзін блёк ня мае большасьці

Паводле экзыт-полаў, блёк прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу і апазыцыя на...

У Кіеве пасьля расейскага абстрэлу каля інтэрнату ДТЭУ маглі загінуць студэнты

Паводле паведамленьняў СМІ, каля інтэрнату Дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэту Ўкраіны...

У кабінэтах ГУБОПіКу вісяць партрэты Пуціна” — сьведчаньне палітвязьня

Былы палітвязень, журналіст Дзьмітры Сельвеструк у інтэрвію праекту WOLNI...

Прадстаўнікі Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану сёньня сустрэнуцца з Іранам у Тэгеране

Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану з іранскімі чыноўнікамі, паведамляе...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: