6 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Амбасада ЗША заклікае сваіх грамадзян тэрмінова выехаць зь Беларусі

21 жніўня на вэб-сайце амбасады ЗША у Беларусі зьявілася папярэджаньне сваім грамадзянам пра небясьпечнасьць знаходжаньня на тэрыторыі Беларусі ды заклік тэрмінова выехаць . Засьцярогі маюць наступныя фармулёўкі: “Не езьдзіце ў Беларусь з-за таго, што беларускія ўлады працягваюць садзейнічаць несправакаванаму нападу Расеі на Украіну, нарошчваньню расейскіх узброеных сіл у Беларусі, адвольнаму выкананьню мясцовых законаў, патэнцыялу грамадзянскіх беспарадкаў, рызыцы затрыманьня і абмежаванай магчымасьці амбасады дапамагаць грамадзянам ЗША, якія пражываюць або едуць у Беларусь”

Тым грамадзянам ЗША, якія ўсё ж такі маюць намер прыехаць у Беларусь, амбасада рэкамэндуе “перагледзіць сваю асабістую бяспеку і спланаваць непрадбачаныя сітуацыі, якія не залежаць ад дапамогі ўрада ЗША”.

Крыніца: Амбасада ЗША ў РБ.

Апошняе

Сікорскі: паміж Польшчай і Беларусьсю назіраецца «лёгкая адліга»

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ў...

Кароль Марока Мухамэд VI прызначыў Фатыму Захру Мансуры прэм’ер-міністрам краіны

Мансуры стала першай жанчынай у гісторыі Марока, якая ўзначаліла...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: