6 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Рэпрэсіі за падтрымку беларусамі Украіны.

Паводле інфармацыі ПЦ Вясна Гомельскага прадпрымальніка Юрыя Ташкінава асудзілі за падтрымку Украіны і данаты ў фонд салідарнасьці.

Пасля пачатку шырокамаштабнага ўварваньня расейскіх войскаў ва Украіну прадпрымальнік з Гомеля Юрый Ташкінаў у сацыяльных сетках выказваўся супраць вайны і публікаваў справаздачы аб гуманітарнай дапамозе жыхарам Чарнігаўшчыны, якая была акупаваная ў пачатку вясны 2022 года.

Гомельскі абласны суд 17 жніўня прысудзіў Ташкінаву пазбаўленьне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на тры гады, абвінаваціўшы яго ў распальваньні сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК) і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт.361-2 КК).

Апошняе

Сікорскі: паміж Польшчай і Беларусьсю назіраецца «лёгкая адліга»

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ў...

Кароль Марока Мухамэд VI прызначыў Фатыму Захру Мансуры прэм’ер-міністрам краіны

Мансуры стала першай жанчынай у гісторыі Марока, якая ўзначаліла...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: