10 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Фінляндыя знайшла сляды якара на марскім дне, якія паказваюць на верагоднае пашкоджаньне кабеляў расійскім танкерам Eagle S, — Bloomberg

Старшы інспектар Нацыянальнага бюро расследаваньняў Самі Пайла заявіў, што сьлед даўжынёй дзясяткі кіламетраў пачынаецца ў месцы разрыву 170-кіламетровай лініі электраперадачы, якая злучае Фінляндыю і Эстонію.

Танкер Eagle S быў вызначаны як вінаваты ў аварыі. Адзін з якароў судна, які адсутнічае, як мяркуецца, зачапіўся за кабель 25 снежня. Таксама фіксуюцца збоі ў працы чатырох падводных кабеляў перадачы даных. З-за дрэннага надвор’я даследаваньне судна і марскога дна часова адкладзена.

Нагадаем, на танкеры Eagle S, затрыманым Фінляндыяй, было знойдзена шпіёнскае абсталяваньне для адсочваньня тэхнікі НАТА. Судна таксама падазраецца ў пашкоджаньні кабеля Estlink 2 і іншых дыверсіях на падводных камунікацыях.

Акрамя таго, раней крыніцы ў НАТА паведамілі фінскаму выданню Iltalehti Journal, што расея адпрацоўвае сцэнары нападу на Фінляндыю і іншыя краіны ўсходняга флангу НАТА. Мэтамі патэнцыйнага ўварваньня могуць стаць тэрыторыі да ракі Кюміёкі і праліў Пуумалан.

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

35 год Незалежнасьці. Як 27 дэпутатаў зьмянілі лёс Беларусі

Зянон Пазьняк у эфіры Беларускай службы Польскага радыё. 35 гадоў...

Апошняе

Латвія ўвядзе 300% мыта на збожжа з Беларусі

Латвія плянуе ўвесьці 300-працэнтнае мыта на транзыт збожжа з...

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Былы палітвязень Анджэй Пачобут сёньня перасёк польска-беларускую мяжу і...

Як сьвяткавалі Дзень вайсковай славы ў 1992 годзе

Як сьвяткавалі Дзень вайсковай славы ў 1992 годзе: тысячы...

8 верасьня – Дзень беларускай вайсковай славы

Дзень беларускай вайсковай славы адзначаецца ў гонар перамогі войска...

У Польшчы з’явіўся вядомы сэрвіс аб’яў для беларусаў і не толькі

Беларусы ў Польшчы запусцілі новую пляцоўку, дзе можна прадаваць...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: