25 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Хакеры ГУР Мінабароны Ўкраіны зьдзейснілі магутную кібэратаку на банкаўскую сыстэму Расеі

ГУР зьдзейсьніла кібератаку на банкаўскую сістэму РФ: «ляжаць» Сбербанк, Райффайзен ды Альфа банк.

Масавая кібератака спецыялістаў СБУ на банкаўскую сістэму РФ пачалася раніцай 23 ліпеня. У выніку атакі спынілася або істотна ўскладнілася праца аплатных сістэм, мабільных дадаткаў банкаў, асабістых кабінетаў, сістэм аплаты паслуг у грамадскім транспарце і інш. Таксама назіраюцца перабоі ў працы асноўных мабільных аператараў і інтэрнэт-правайдэраў РФ.

Карыстальнікі па ўсёй тэрыторыі краіны-агрэсара скардзяцца на тое, што не могуць скарыстацца лічбавымі сэрвісамі адразу шэрагу буйных банкаўскіх устаноў РФ. У прыватнасьці, анлайн-сэрвісы не працуюць або значна пагоршыліся ў Альфа-Банку,Сбербанку, Райффайзен Банку, Банку ВТБ, РСХБ Банку, Газпрамбанку, Т-Банку, iBank online banking.

Акрамя таго, заблакаваная або істотна парушаная праца нацыянальных плацежных сістэм РФ — СБП Fast Payment System і Нацыянальнай сістэмы плацежных картак НСПК.

Расейскія карыстальнікі ў сацсетках масава скардзяцца на немагчымасьць карыстацца мабільнай сувязьзю або мабільным інтэрнэтам ад «Білайн», «Мегафон», «Теле2» і «Ростелекома».

У РФ ужо прызналі, што масавы збой онлайн-сэрвісаў зьяўляецца вынікам атакі «палітычна матываваных хакераў». У той жа час украінская выведка адзначае, што атака працягваецца і далёкая ад завяршэньня.

Напярэдадні атакі на Крымскі мост над Чорным морам заўважылі амэрыканскую выведвальную авіяцыю

Амэрыканскі OSINT-праект ItaMilRadar паведамляе пра аднаўленьне палётаў выведвальнай авіяцыі...

Расея зарабляе на эўрапейскіх санкцыях супраць Беларусі сотні мільёнаў даляраў

З-за блакады транзіту беларускіх угнаеньняў і нафтапрадуктаў эўрапейскімі краінамі,...

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Апошняе

ТЭРМІНОВА ШУКАЕМ ПРАСТОРУ ДЛЯ «ДОМА ТВОРЦАЎ» У ВАРШАВЕ!

Сябры, мы шукаем невялікае памяшканне для захавання мастацкіх твораў,...

Вайна паміж Іранам і ЗША з новай сілай абвастраецца

іранскія вайскоўцы нанесьлі ўдар дронамі і ракетамі па дзьвюх...

Карабель на шляху ў Калінінград атакавалі два беспілётнікі

Карабель, які рухаўся ў бок Калінінграду, быў атакаваны двума...

Стваральніцы беларускай культурнай прасторы “Парасон” прысудзілі 5 гадоў калоніі

10 лістапада ў Менскім гарадзкім судзе вынесьлі прысуд палітзьняволенай...

Кітай увёў новыя абмежаваньні на экспарт дэталяў для расейскіх дронаў

OSINT-дасьледчык Крыс О’Вікі зьвярнуў увагу на паведамленьні ў расейскіх...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: