16 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Лукашэнаўскія прапагандысты паказалі фільм пра падлеткаў-падрыўнікоў

Нэтфлікс адпачывае: лукашэнаўскія прапагандысты паказалі кіно пра анархісцкую ячэйку з нацыяналістычнымі поглядамі, якой кіруе “Марычка” – біялагічны хлопец, які лічыць сябе дзяўчынай.

На дзяржаўным тэлеканале АНТ 29 красавіка выйшаў прапагандысцкі фільм «Дети на прицеле. Завербованные врагом», дзе паведамілі аб затрыманьні сямі падлеткаў за «супрацоўніцтва з украінскімі спецслужбамі». Некаторых зь іх абвінавачваюць у «акце тэрарызму» і «здрадзе дзяржаве».

У фільме распавялі, што шэсць падлеткаў нібыта аб’ядналіся ў «анархісцкую ячэйку “Чорныя салаўі”», якую «пад кіраўніцтвам Нацыянальнай вызваленчай арміі Украіны» стварыла 16-гадовая грамадзянка Украіны Марыя Місюк. Напачатку фільма паведамляецца, што кіравала групай падлеткаў “Марычка з Украіны”. Пазьней затрыманая, галоўная “гераіня” фільма, Марыя раскрывае журналістам, што “Марычка” – гэта біялагічны хлопец, які лічыць сябе дзяўчынай. На здымках “Марычка” – хлопец 20-23гадоў у ваеннай форме.

Прапагандысты запэўніваюць, што затрыманыя падлеткі нібыта планавалі дэверсіі і падрывы адміністрацыйных будынкаў у Беларусі.

Сярод затрыманых — навучэнцы каледжаў у Баранавічах, Нясвіжы, Міры, Менску і Лунінцы.

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Кнігу пра Усебеларускі зьезд 1917 году прызналі “экстрэмісцкай”

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», дадаўшы ў...

Апошняе

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў. Паводле ягоных...

Іран нанёс удар па востраве Дыдамар у Амане

Паводле паведамленьняў, іранскія ракеты ўдарылі па востраве Дыдамар у...

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: