25 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Кіраўнік МУС Эстоніі прапанаваў прызнаць РПЦ тэрарыстычнай арганізацыяй

11 красавіка ў прамым эфіры перадачы «Першая студыя» на тэлеканале ETV міністар унутраных спраў Лаўры Ляэнэметс (СДПЭ) заявіў, што мае намер прапанаваць Парламенту Эстоніі прызнаць Маскоўскі патрыярхат тэрарыстычнай арганізацыяй, каб забараніць яго дзейнасьць у Эстоніі, паведамляе Postimees.ee.

«З улікам наяўнага кантэксту, у мяне як у міністра ўнутраных спраў, няма іншага выбару, акрамя як прапанаваць Рыйгікогу (Парламэнту) абвясціць Маскоўскі патрыярхат тэрарыстычным, які падтрымлівае тэрарызм ў сваёй дзейнасці. Міністр унутраных спраў зможа звярнуцца ў суд і прапанаваць спыніць дзейнасць дзейнай тут царкоўнай арганізацыі.
Гэта не паўплывае на вернікаў, гэта не азначае, што храмы будуць зачыненыя, але гэта азначае, што сувязі з Масквой будуць разарваныя»


— сказаў міністар.
«Мы павінны разумець, што сёньня Маскоўскі патрыярхат падпарадкоўваецца Уладзіміру Пуціну, які, па сутнасьці, кіруе тэрарыстычнай дзейнасьцю ў сьвеце», — дадаў ён.

Тымчасам прадстаўнік Эстонскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату (ЭПЦ МП) заявіў, што яны не знаходзяцца ў прамым падначаленьні маскоўскага патрыярха і не могуць несьці адказнасьць за выказваньні ў падтрымку вайны Расеі супраць Украіны, якія гучаць у Маскве.

Па словах Лаўры Ляэнеметса, грунтуючыся на экспертызе МУС і ацэнцы паліцыі бясьпекі, у яго як у міністра ўнутраных спраў не застаецца іншага выбару, акрамя як самому прыняць меры для разрыву сувязяў паміж ЭПЦ МП і маскоўскім патрыярхам.

Напярэдадні атакі на Крымскі мост над Чорным морам заўважылі амэрыканскую выведвальную авіяцыю

Амэрыканскі OSINT-праект ItaMilRadar паведамляе пра аднаўленьне палётаў выведвальнай авіяцыі...

Расея зарабляе на эўрапейскіх санкцыях супраць Беларусі сотні мільёнаў даляраў

З-за блакады транзіту беларускіх угнаеньняў і нафтапрадуктаў эўрапейскімі краінамі,...

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Апошняе

ТЭРМІНОВА ШУКАЕМ ПРАСТОРУ ДЛЯ «ДОМА ТВОРЦАЎ» У ВАРШАВЕ!

Сябры, мы шукаем невялікае памяшканне для захавання мастацкіх твораў,...

Вайна паміж Іранам і ЗША з новай сілай абвастраецца

іранскія вайскоўцы нанесьлі ўдар дронамі і ракетамі па дзьвюх...

Карабель на шляху ў Калінінград атакавалі два беспілётнікі

Карабель, які рухаўся ў бок Калінінграду, быў атакаваны двума...

Стваральніцы беларускай культурнай прасторы “Парасон” прысудзілі 5 гадоў калоніі

10 лістапада ў Менскім гарадзкім судзе вынесьлі прысуд палітзьняволенай...

Кітай увёў новыя абмежаваньні на экспарт дэталяў для расейскіх дронаў

OSINT-дасьледчык Крыс О’Вікі зьвярнуў увагу на паведамленьні ў расейскіх...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: