8 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

“Той, хто нанёс гэты ўдар, спрабаваў сутыкнуць Беларусь з Украінай” — Вальфовіч

Па справе пра ўдар дрона па аўтобусе зь беларускімі дзецьмі ў Бранскай вобласьці апытаныя ўсе сьведкі. Пра гэта заявіў журналістам дзяржаўны сакратар Рады бясьпекі Аляксандар Вальфовіч, паведамляе БелТА.

Аляксандар Вальфовіч нагадаў, што на мінулым тыдні ў Бранскай вобласьці адбыўся ўдар БПЛА па аўтобусе зь дзецьмі зь Беларусі.

«Няважна, чый гэта аўтобус — беларускі, расейскі ці якой іншай дзяржавы. Гэта аўтобус зь мірнымі жыхарамі. Але той, хто нанёс гэты ўдар, спрабаваў стварыць падставу для таго, каб сутыкнуць Беларусь з Украінай, справакаваць нейкую дрэнную сытуацыю», — адзначыў дзяржсакратар.

Ён зьвярнуў увагу на тое, што прэзыдэнт трымае сытуацыю пад самым жорсткім кантролем.

«Ён даў адпаведныя даручэньні. Нашыя спэцслужбы, Сьледчы камітэт праводзяць самае дбайнае расьсьледаваньне. Усе факты будуць прааналізаваныя. Ужо апытаныя ўсе сьведкі і тыя, хто быў у аўтобусе. Ёсьць ужо пэўныя, скажам так, моманты, пра якія будзе дакладзена кіраўніку дзяржавы. Рашэньне будзе прынятае. Але ўцягнуць Беларусь у канфлікт не атрымаецца. Мы за мір, разважлівасьць, за вырашэньне ўсіх пытаньняў дыпляматычным шляхам», — падкрэсьліў Аляксандар Вальфовіч.

Апошняе

Латвійская мяжа пад атакай

Яніс Домбрава: «Вайскоўцы Нацыянальных узброеных сілаў (NBS) спынілі спробу 20...

Хусіты атакавалі два грамадзянскія аэрапорты Саудаўскай Аравіі

Саудаўскія ўлады паведамілі, што ў выніку ракетных атак былі...

Ля ўзьбярэжжа Сочы атакавалі танкер AFRAMAX RIO пад сьцягам Лібэрыі

Паводле паведамленьняў, судна да гэтага ўжо некалькі разоў станавілася...

Лукашэнкаўскі рэжым ускладніў зборы грошай на лячэньне

У Беларусі ўвялі новыя жорсткія правілы для дабрачынных збораў...

У Нямеччыне затрымалі былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі па падазрэньні ў шпіянажы

Былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі BND Аўгуста Ханінга затрымалі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: