2 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Успаміны Ларысы Геніюш пра Другі Усебеларускі кангрэс

Успаміны Ларысы Геніюш пра Другі Усебеларускі кангрэс — з’езд прадстаўнікоў беларускіх арганізацый, легальна існуючых у акупаванай Германіяй Беларусі, 1944 г.

“Менск ляжаў паранены, разьбіты, адны руіны й нішчата. Я пачала плакаць, нэрвы мае ня вытрымалі. Не магла глядзець на шэрых, убогіх маіх землякоў, на іх твары худыя й на кантраст – сытых немцаў…

Нам паказалі будынак, гдзе быў Кангрэс. Мы прыехалі позна, Кангрэс ужо адбыўся. Да нас падыходзілі людзі, знаёміліся з намі. Мяне ўсе ведалі з літаратуры. Твары людзей чырванелі з нейкага неспакою, аказалася, яны выступалі горда, моцна супраць усіх ворагаў Беларусі й супраць немцаў, не скрываючы гэтага. Кангрэс гэты дазволілі нехрысты толькі адступаючы, калі гінулі ўжо самыя, тады толькі згадалі пра нас. Людзі разумелі гэта.

Да мяне падышоў Вітушка, сказаў, што завязе мяне да Арсеньневай. Калі апынуліся ля ягонай машыны, такога нейкага «казла», ён спыніўся й кажа: «Ларыса Геніюш, я ненавіджу немцаў, я толькі й толькі беларус, але нам трэба здабыць яе для народу, гэту зямлю нашу, і трэба нам усё дзеля гэтага выкарыстаць… Я мусяў сказаць вам гэта».– «А я й так гэта ведала»”

(Ларыса Геніюш, “Споведзь”)

Варта ведаць праўду пра гэтыя трагічныя і поўныя супярэчнасьцяў старонкі нашай беларускай гісторыі, каб не дазволіць нашым сёньняшнім ворагам маніпуляваць нашай мінуўшчынай.

У Беларусі вызвалілі 15 асуджаных, сярод якіх 13 «экстрэмістаў»

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні 15 асуджаных, паведаміла...

Творы Алаізы Пашкевіч выдадуць лацінкай, як пры яе жыцьці

Выдавецтва Skaryna Press выпускае ў «Віленскай сэрыі» творы Алаізы...

Апошняе

У Грузіі затрымалі беларуса, які пяць гадоў чакае палітычнага прытулку

У Грузіі затрымалі беларуса Льва Міхеева, які чакае палітычнага...

У Беларусі вызвалілі 15 асуджаных, сярод якіх 13 «экстрэмістаў»

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні 15 асуджаных, паведаміла...

Больш за 3,5 млн беларусаў жывуць за межамі Беларусі — гэта амаль 30% усяго народу

Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Аляксандар Румак заявіў,...

Сойм Летувы зрабіў крок да адмены забароны на ядзерную зброю

Сойм Летувы ў першым чытаньні падтрымаў (99 — «за»,...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: