9 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Размова з рэжысёркай тэатральнай студыі “Купалінка” Натальляй Локіць (відэа)

Студыя “Купалінка” паўстала у 2020 годзе, у першую хвалю эміграцыі, калі шмат беларусаў прыехала ў Польшчу, а менавіта ў Варшаву. Тады ў бацькоў узьнікла пытаньне, куды уладкаваць сваіх дзяцей. Такім чынам, зьявілася патрэба заснаваньня студыі, у якой дзеці маглі б бавіць час у беларускім асяродзьдзі ды, безумоўна, разьвіваць свае таленты. Дзеці патрапілі у рукі актывістаў, аматараў тэатру. Пакрысе студыя павялічвалася, зараз выхаванцы “Купалінкі” – гэта не толькі малыя дзеткі, а і падлеткі, і дарослыя. Зараз “Купалінкі” – гэта не толькі беларусы, а і ўкраінцы. На сёньня студыя “Купалінка” налічвае 70 вучняў.

Каб распавесьці падрабязьней пра дзейнасьць “Купалінкі”, у студыю Варта завітала рэжысёрка Натальля Локіць.

Якім чынам Натальлі удаецца кіраваць такой колькасьцю дзяцей, мець посьпех? Як адбываецца творчы працэс у студыі? Пра гэта і многа іншае глядзіце ў нашай размове.

Тэатральнай студыі “Купалінка” крытычна неабходна сталае памяшканьне для рэпетыцый і выступаў. “Купалінкам” можна дапамагчы фінансава на многія іншыя патрэбы для іх разьвіцьця.

Падтрымаць можна пераводам на рахунак:

67 1090 2590 0000 0001 5585 8779

Тытул перавода – na cele statutowe.


Апошняе

Латвійская мяжа пад атакай

Яніс Домбрава: «Вайскоўцы Нацыянальных узброеных сілаў (NBS) спынілі спробу 20...

Хусіты атакавалі два грамадзянскія аэрапорты Саудаўскай Аравіі

Саудаўскія ўлады паведамілі, што ў выніку ракетных атак былі...

Ля ўзьбярэжжа Сочы атакавалі танкер AFRAMAX RIO пад сьцягам Лібэрыі

Паводле паведамленьняў, судна да гэтага ўжо некалькі разоў станавілася...

Лукашэнкаўскі рэжым ускладніў зборы грошай на лячэньне

У Беларусі ўвялі новыя жорсткія правілы для дабрачынных збораў...

У Нямеччыне затрымалі былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі па падазрэньні ў шпіянажы

Былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі BND Аўгуста Ханінга затрымалі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: