Францішак зьвярнуўся да расейцаў, як да «спадкаемцаў вялікай матушкі расеі» і заклікаў «ісьці наперад», а ў якасьці прыкладаў папа ўзгадваў такія імёны як Пётар I ды Кацярына II.
Пазьней Ватыкан заявіў, што папа ня меў на ўвазе імпэрскія настроі расеі, а параіў толькі захоўваць тое станоўчае, што ёсьць у расейскай культуры.
Таксама украінскае выданьне “Детектор медіа” заявіла, што частка прамовы Папы Рымскага Францыска пра “імпэрскую вялікасьць” магла быць аудыё-мантажом, паколькі ” менавіта ў гэты момант выява не супадае з гукавой дарожкай, і гук гэтай фразы адрозьніваецца ад астатняга аудыё».
Доказам мантажу называюць і тое, што гэтай часткі прамовы няма ў апублікаваным Ватыканам афіцыйным тэксьце.
Тым не менш сёньня МЗС Украіны раскрытыкаваў папу Рымскага за выказваньні пра «расейскую спадчыну».
«Менавіта такой імпэрыялістычнай прапагандай, „духоўнымі скрэпамі“ і „патрэбай“ ў выратаваньні „вялікай Расеі-матухны“ Крэмль апраўдвае забойствы тысяч украінцаў і ўкраінак і зьнішчэньне сотняў украінскіх гарадоў і сёлаў», — адзначыў афіцыйны прадстаўнік украінскага МЗС Алег Нікаленка.