10 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Служба «дзяржбясьпекі» Грузіі выклікае на допыты добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Украіны

Служба дзяржаўнай бясьпекі (СДБ) Грузіі пачала выклікаць на допыты грузінскіх добраахвотнікаў, якія ваявалі ва Украіне супраць расейскага войска.

19 ліпеня ў Тбіліскім гарадскім судзе апыталі актывіста «Антыакупацыйнага руху» Лашу Чыгладзэ. Па дадзеных СМІ, Чыгладзэ ўдзельнічаў у баявых дзеяньнях ва Украіне ў мінулым годзе. Ён узнагароджаны медалём за мужнасьць.
Праўрадавы тэлеканал «Імеды» паведамляе, што Чыгладзэ праходзіць па справе аб змове з мэтай зьвяржэньня ўлады і «падрыхтоўкі тэрарызму». Што разумеецца пад другой часткай фармулёўкі, незразумела. Ва КК Грузіі такога артыкула няма. На справу накладзены грыф “сакрэтна”. Ні Чыгладзэ, ні ягоны адвакат не могуць казаць пра дэталі.

20 ліпеня аб выкліку на допыт паведаміў іншы сябра «Антыакупацыйнага руху», які ваяваў ва Украіне – Надім Хмаладзэ, паведамляе агенцтва «Навіны-Грузія». Ці зьвязана гэта са справай, у якой фігуруе Чыгладзэ, пакуль невядома.

У верасьні 2023 года СДБ паведаміла аб раскрыцьці арганізаванай за мяжой змовы з мэтай захопу ўлады ў Грузіі. Аўтарамі называліся лідэры апазіцыйнага “Нацруху”, сябры дзеючага ва Украіне “Грузінскага легіёна” і прадстаўнікі грамадзянскага сэктара, якія фінансуюцца ЗША. План, як сьцвярджалася, складаўся ў тым, каб зладзіць у Грузіі рэвалюцыю па прыкладзе ўкраінскага «эўрамайдана».

Апошняе

Латвійская мяжа пад атакай

Яніс Домбрава: «Вайскоўцы Нацыянальных узброеных сілаў (NBS) спынілі спробу 20...

Хусіты атакавалі два грамадзянскія аэрапорты Саудаўскай Аравіі

Саудаўскія ўлады паведамілі, што ў выніку ракетных атак былі...

Ля ўзьбярэжжа Сочы атакавалі танкер AFRAMAX RIO пад сьцягам Лібэрыі

Паводле паведамленьняў, судна да гэтага ўжо некалькі разоў станавілася...

Лукашэнкаўскі рэжым ускладніў зборы грошай на лячэньне

У Беларусі ўвялі новыя жорсткія правілы для дабрачынных збораў...

У Нямеччыне затрымалі былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі па падазрэньні ў шпіянажы

Былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі BND Аўгуста Ханінга затрымалі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: